Лукашэнка пра мігрантаў: Беларусь будзе гэта рабіць так, як ёй выгадна

Аляксандр Лукашэнка / Еўрарадыё
Аляксандр Лукашэнка / Еўрарадыё

Беларусь працягне займацца выклікамі на мяжы, але будзе гэта рабіць так, як ёй выгадна. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады аб супрацьдзеянні санкцыйным мерам, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што наша краіна заўсёды адказна ставілася да выканання абавязанняў у галіне барацьбы з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай і г.д.

"Сёння мы гэтым займаемся, але роўна настолькі, наколькі гэта неабходна і выгадна нашай краіне", — сказаў кіраўнік Беларусі.

З пачатку года беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перайшло больш за 1300 чалавек — грамадзян Ірака, Сірыі, Камеруна, Турцыі і іншых краін. Гэта ў 12 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Улады Літвы лічаць такія дзеянні беларускіх уладаў адказам на санкцыі і падтрымку беларускага дэмакратычнага грамадства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі