Лукашэнка прызначыў выбары ў Палату прадстаўнікоў на 17 лістапада
Аляксандр Лукашэнка прызначыў выбары ў Палату прадстаўнікоў на 17 лістапада. Выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў у панядзелак, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 30 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з сташынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Яна прапанавала якраз тыя даты, на якія ў выніку і былі прызначаны выбары.
Такім чынам у Беларусі пачынаецца выбарчая кампанія.
Што да прэзідэнцкіх выбараў, то Ярмошына прапануе іх правесці 30 жніўня 2020 года.