Лукашэнка прызнаў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі, што людзі "атрымлівалі" на Акрэсціна

Лукашэнка прызнаў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі, што людзі "атрымлівалі" на Акрэсціна

У інтэрв'ю Бі-Бі-Сі Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што на Акрэсціна білі людзей, затрыманых падчас леташніх акцый пратэсту.

Журналіст Стыў Розенберг загаварыў пра гвалт з боку сілавікоў супраць затрыманых. "Мы бачылі пратэстоўцаў, якіх збівалі. Мы бачылі, як маладыя людзі выходзілі з ізалятараў часовага ўтрымання са збіццём", — з гэтымі словамі журналіст пацягнуўся да свайго планшэта.

На што Лукашэнка адрэагаваў фразай: "Не трэба, я прызнаю". 

Розенберг перапытаў, ці сапраўды беларускі кіраўнік прызнае збіццё. І пачуў такі адказ Лукашэнкі: "І на Акрэсціна атрымлівалі там... Збітую міліцыю вы толькі не паказваеце... Вы толькі байцоў з Акрэсціна не паказвалі, што яны былі збітыя".

Раней Лукашэнка называў "фэйкам" заявы пра катаванні ў ІЧУ на Акрэсціна. Напрыклад, падчас "Вялікай размовы" ён заявіў пра "фэйк" і прыдумкі, а таксама дадаў: "А навошта іх катаваць? Там жа следства не вялі. Навошта катаваць там людзей? А калі там нехта і быў з сінякамі, так яны атрымалі іх на вуліцы, калі рынуліся на ўнутраныя войскі і АМАП". 

Дарэчы, Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальныя справы па заявах аб жорсткасці сілавікоў: маўляў, гэтыя факты не знайшлі пацвярджэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі