Лукашэнка расказаў, пры якіх умовах "пойдзе з адстаўку сам"

"Як вы ўяўляеце сабе, у прынцыпе, сваю адстаўку? Як вы гэта бачыце? Вы думалі пра гэта?", — спытала тэлевядучая Ксенія Сабчак. "Ну... Калі я не змагу працаваць прэзідэнтам і буду пры сваім розуме... Разумеце, я нядужы чалавек, але галава "працуе". Я пайду ў адстаўку сам. Гэта значыць, калі я па стане здароўя не змагу. І другое — калі народ прагаласуе за іншага", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Пры гэтым ён адзначыў, што гаворыць шчыра. "За 20 гадоў я усё ужо атрымаў. Для мяне тут няма ніякіх таямніц, нічога новага. Для мяне вельмі важна дабудаваць тое, што мы пачалі. Мы стварылі ўсё ж такі ў найноўшай гісторыі сваю дзяржаву, яе пабудавалі... І захаваць вось гэта. Каб я мог... не тое, што перадаць (я выключаю гэта, ніякіх перадач), калі мяне нехта папракне, я мог бы сказаць: мы больш-менш у гэтым бурным моры плылі. Так, незаможна жылі, але было ціха і спакойна. Для мяне гэта галоўнае. У мяне іншыя каштоўнасці", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
 

Лукашэнка хоча, каб яго пахавалі ў роднай вёсцы (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі