Лукашэнка сказаў, чаму Расіі не трэба новая ваенна-паветраная база ў Беларусі

Лукашэнка сказаў, чаму Расіі не трэба новая ваенна-паветраная база ў Беларусі

Расіі не трэба будаваць новую ваенна-паветраную базу ў Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў 24 снежня ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву.

"Калі ласка, 50 самалётаў хочаце заўтра пасадзіць — вось, пад Мінскам, саджайце. Хочаце пад Віцебскам пасадзіць? Калі ласка, саджайце, 20, 30 самалётаў. Не трэба ніякіх баз будаваць — там вялізная прастора, месца шмат", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Пытанне пра будаўніцтва расійскай ваенна-паветранай базы ў Беларусі ўзнікала неаднаразова. Аднак беларускае кіраўніцтва выступіла супраць гэтага. Таму апошнія гады гэтае пытанне нават не ўздымаецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі