Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з Эрдаганам

Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з Эрдаганам

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам. Афіцыйна было заяўлена, што гаворка ішла пра актывізацыю беларуска-турэцкіх адносінаў, пра здзяйсненне "перазагрузкі па шэрагу канкрэтных накірункаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцы".

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка і Эрдаган абмеркавалі і перспектыву павелічэння турэцкіх інвестыцый у Беларусь, актывізацыю ўзаемадзеяння ў сферы турызму, павелічэнне авіяспалучэння паміж краінамі. Турэцкі лідар пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам. А на травень запланаванае пасяджэнне міжурадавай беларуска-турэцкай камісіі.

Эксперт: "Беларусі выгадная пазіцыя пасярэдніка ў расійска-турэцкім канфлікце"

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі раптоўна паляцеў з афіцыйным візітам у Стамбул раніцай 13 красавіка. Як чакаецца, сёння ён выступіць на саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Запрашэнне на яго Лукашэнка атрымаў ад Эрдагана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі