Лукашэнка сёння праедзе на Geely і адкрые "Барысаў-Арэну"

Ён наведвае сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства "БелДжы", якое выпускае легкавікі Geely. Там Аляксандру Лукашэнку распавядуць пра тое, як рэалізуецца інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы "асабіста правядзе выпрабаванне новых легкавікоў на пляцоўцы каля прадпрыемства".



Таксама Лукашэнка наведвае ўрачыстае адкрыццё "Барысаў-Арэны", новага стадыёна БАТЭ. Там сёння пройдзе фінальны матч Кубка Беларусі. Аляксандр Лукашэнка паглядзіць футбол і азнаёміцца з інфраструктурай стадыёна.
 

Фота — ria.ru, pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі