Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў прэзідэнта Егіпта

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў прэзідэнта Егіпта

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха ас-Сісі, які знаходзіцца у Мінску з афіцыйным візітам. Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, прэзідэнт Егіпта ўзнагароджаны за "значны асабісты ўнёсак у развіццё двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Егіптам", а таксама заслугі ў справе "умацавання міру, кансалідацыі грамадства і яднання народаў".

Сёння кіраўнікі дзвюх краінаў правялі перамовы. Галоўнай тэмай стала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Лукашэнка адзначыў, што ў 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Егіптам быў 50 мільёнаў долараў, а цяпер дасягае 100 мільёнаў. Пры гэтым беларускі лідар мяркуе, што ёсць магчымасць выйсці на больш высокія паказнікі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі