Ангела Меркель не прыйшла на прышчэпку ад COVID-19

Ангела Меркель / Reuters
Ангела Меркель / Reuters

Канцлер Германіі Ангела Меркель скасавала запланаваны запіс на прышчэпку ад каранавіруса, паведамляе газета Bild. Канцлер планавала правакцынавацца ў нядзелю ў цэнтры на тэрыторыі былога аэрапорта Берлін-Тэмпельхоф.

Запіс быў сфарміравана на імя Ангелы Меркель, цалкам супадала і дата нараджэння — 17 ліпеня 1954 года. Аднак затым у спешным парадку запіс анулявалі. Bild адзначае, што ў прышчэпачным цэнтры, куды планавала прыехаць Мэркель, выкарыстоўваюць прэпарат вытворчасці AstraZeneca.

Нямецкае выданне мяркуе, што верагоднай прычынай адмены стала праца — пасяджэнне кіраўніцтва партый Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС). На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне, хто ўзначаліць спіс ад кансерватараў на маючых адбыцца выбарах у Бундэстаг і стане кандыдатам на пасаду канцлера.

Па выніках сустрэчы былі названыя два прозвішчы, перадае Deutsche Welle. Пераеімнікам Меркель могуць стаць старшыня ХДС Армін Лашэт альбо кіраўнік ХСС Маркус Зедэр. "Мы ўстанавілі, што абодва падыходзім і абодва гатовыя", — сказаў на выніковай прэс-канферэнцыі Лашэт.

Хто з іх стане адзіным кандыдатам і патэнцыйным пераемнікам Меркель, стане вядома ў бліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі