Стала вядома, якія песні прагучалі на цырымоніі праводзінаў Ангелы Меркель

Ангела Меркель на цырымоніі праводзінаў​ / Reuters
Ангела Меркель на цырымоніі праводзінаў​ / Reuters

Падчас урачыстай цырымоніі праводзінаў Ангелы Меркель з пасады канцлера ФРГ у чацвер, 2 снежня, ваенны аркестр сыграў песні, якія выбрала сама Меркель, паведамляе Deutsche Welle.

Па жаданні Меркель аркестр выканаў хрысціянскі гімн XVIII стагоддзя "Вялікі Божа, мы славім цябе". На цырымоніі таксама прагучалі два старыя шлягеры нямецкіх выканаўцаў з Заходняй і Усходняй Германіі — "Для мяне пральецца дождж з чырвоных руж" Хільдэгард Кнеф і "Ты забыўся каляровую плёнку" Ніны Хаген. Меркель растлумачыла, што другая песня, якую выконвае культавая панк-рокерша з ГДР, асацыюецца ў яе з уласнай юнацкасцю.

Цырымонія праводзінаў Меркель называлася "Вялікая вячэрняя зара". Гэта старажытны ваенны акт — праява вышэйшай даніны павагі ўзброеных сіл Германіі ў адносінах да грамадзянскай асобы. Само мерапрыемства было нешматлікім з-за антыкаранавірусных абмежаванняў. На ім прысутнічалі ў тым ліку былыя міністры ва ўрадах, якімі Меркель кіравала цягам 16 гадоў.

Афіцыйна Меркель пакіне пасаду канцлера 8 снежня.

Шлягер 1970-х гадоў "Du hast den Farbfilm vergessen" ("Ты забыўся каляровую плёнку") культавай панк-рокершы з ГДР Ніны Хаген.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі