Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны

Беларускія рэзервісты на зборах

Беларускія рэзервісты на зборах / t.me/modmilby/

2 красавіка падчас паездкі ў Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны. Таму вядзецца "неабходная падрыхтоўка адпаведных падраздзяленняў", а ў войскі пастаўляюцца розныя віды ўзбраенняў і тэхнікі.

"Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу адкрыта, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — "Хочаш міру — рыхтуйся да вайны" — не я гэта прыдумаў".

І каб нікога не палохаць, ён дадаў, што Беларусь нікому не пагражае, чужой зямлі не хоча, і ваяваць не хоча. Пасля нядаўніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў Ашмянскім раёне Літва ўжо ўручала ноту пратэсту прадстаўніку РБ.

На месцы будаўніцтва гарадской бальніцы ў Гродне Лукашэнка заклаў капсулу часу для нашчадкаў. У ёй ён падпісаў тэкст, у якім сцвярджаецца, што беларусы жывуць "мірным і шчаслівым жыццём", а вакол на планеце ідзе вайна. 

Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны
president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі