Пасля выказванняў Лукашэнкі Літва ўручыла ноту пратэсту прадстаўніку РБ

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Ашмянскі раён

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Ашмянскі раён / president.gov.by

Пасля нядаўніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў Ашмянскім раёне Літва ўручыла ноту пратэсту прадстаўніку РБ. Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля ў пятніцу выклікалі ў літоўскі МЗС. Вільня выказвае рашучы пратэст з нагоды слоў Лукашэнкі пра існаванне вайсковай пагрозы Беларусі з боку Літвы, пра "неабароненасць" так званага Сувалкскага калідору і пра падрыхтоўку беларускага войска да магчымай вайны з краінамі Балтыі і Польшчай. І чакае афіцыйных тлумачэнняў.

МЗС Літвы назвала заявы Лукашэнкі "абсалютна непрымальнымі". У іх Вільня бачыць далейшую эскалацыю "агрэсіўнай замежнай палітыкі" рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі