Льют: Магчымая расійская база ў Беларусі не мае значэння для NATO

Льют: Магчымая расійская база ў Беларусі не мае значэння для NATO

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры NATO Дуглас Льют пракаментаваў магчымае стварэнне расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі. Па яго словах, якія перадае ria.ru, гэтая база не змяніла б сітуацыю з бяспекай у рэгіёне з гледзішча NATO. Прычына ў тым, што Расія і так мае вайсковыя часці ў Калінінградскай вобласці.

"Пытанне аб магчымай расійскай базе ў Беларусі — гэта пытанне Расіі і Беларусі. Улічваючы месцазнаходжанне Калінінграда, які з'яўляецца суверэннай расійскай тэрыторыяй і дзе размешчана значная колькасць расійскіх вайскоўцаў магутнасцяў, я не думаю, што (стварэнне) чагосьці ў Беларусі змяніла б карціну", — заявіў Льют. Ён дадаў, што Расія і так мяжуе з краінамі Балтыі, якія ўваходзяць у Паўночна-Атлантычны альянс.

На думку Льюта, стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі "з улікам геаграфіі" наўрад ці ўяўляе значнасць для NATO.

Як вядома, Уладзімір Пуцін даручыў адпаведным расійскім ведамствам узгадніць стварэнне расійскай вайсковай авіябазы ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, неаднойчы заяўляў, што гэтае пытанне яшчэ не вырашанае.

Фота: Telegraf-EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі