“Магчыма, праз 5 месяцаў асуджаная, у якой пазыка 5 млн., усё выплаціць”

Як паведамляла Еўрарадые, галоўнай умовай амністыі будзе кампенсаванне асуджанымі шкоды дзяржаве і пацярпелым.
Нават, каб цяжарная патрапіла пад амністыю, яна павінна яе купіць. Мы звязаліся з начальнікам гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4 Святланай Паходавай, каб даведацца прыблізную колькасць жанчын, якія хутка змогуць выйсці на свабоду:

Святлана Паходава: “Там адной з асноўных умоваў з’яўляецца пагашэнне пазову, таму я вам нават не магу сказаць дакладную колькасць. Амністыя дзейнічае на працягу паўгода. Таму, магчыма праз пяць месяцаў, тая асуджаная, у якой пазыка 5 мільёнаў, усё выплаціць”.

Сёння ў калоніі каля 1900 асуджаных. Недзе 12 цяжарных жанчынаў. А ў доме дзіцяці ў нас знаходзіцца каля 50 дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў. Але там ёсць дзеці, маці якіх асуджана і за цяжкія злачынствы. Калі яна здзейсніла цяжкае злачынства, у яе тут дзіця і яна не мае пазоў – яна не падлягае разгледжанню на камісіі па амністыі, — тлумачыць Святлана Паходава.

Ды наогул, колькасць вызваленых з жаночай калоніі ў гэты раз будзе істотна меншай, чым у 2005 годзе:

Святлана Паходава: “Раней амністыямі прадугледжвалася скасаванне года ці двух. Таму калі мы раней скасоўвалі год, то асуджаны фармальна падлягаў разгляду на камісіі, а цяпер толькі па поўным вызваленни”.

Аляксандра Чалей, Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі