МАК канчаткова вырашыць пытанне ўдзелу беларусаў і расіян у Алімпіядзе 20 ліпеня
Алімпійскія гульным стартуюць на наступным тыдні ў Парыжы
Пытанне ўдзелу беларусаў і расіян у Алімпіядзе будзе канчаткова вырашана 20 ліпеня — за 6 дзён да пачатку гульняў у Парыжы. У гэты дзень распачнецца пасяджэнне выканкама Міжнароднага Алімпійскага камітэта. Канчатковы спіс беларусаў, якім дазволяць паўдзельнічаць у гульнях у нейтральным статусе, верагодна, агучаць падчас прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння.
Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. У Расіі адмовіліся спыняць вайсковыя дзеянні ва Украіне на час Алімпіяды — хаця рабіць перапынак у вайне было алімпійскай традыцыяй са старажытных часоў.
Па стане на 16 ліпеня да гульняў дапушчаныя блізу 20 беларускіх атлетаў. Аднак Украіна аспрэчвае ўключэнне некаторых з іх у спіс, бо іх нейтральнасць выклікае вялікія сумневы. Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны, у прыватнасці, патрабаваў перагледзець рашэнне аб допуску на Алімпіяду батутыста Івана Літвіновіча. У Кіеве нагадвалі, што беларускі спартсмен удзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах і падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.