Макей: Перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму могуць заняць мала часу
Кіраўнік МЗС Беларусі, які знаходзіцца на віленскім саміце "Усходняга партнёрства" пракаментаваў Еўрарадыё сённяшнюю заяву старшыні Еўракамісіі.
Нагадаем, Жазэ Мануэль Барозу паведаміў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па падпісанні дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Еўрарадыё пацікавілася ва Уладзіміра Макея, як хутка гэта можа адбыцца?
Міністр замежных спраў нагадаў, што Беларусь прапанавала ЕС пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму яшчэ ў 2004 годзе, але безвынікова. А ў 2011-м Еўрасаюз заявіў пра згоду пачаць перамоўны працэс, але адначасова былі ўведзеныя санкцыі. Таму ўлады Беларусі не пайшлі на перамовы і сітуацыя знаходзілася ў "падвешаным стане" аж да сённяшняга дня.
Уладзімір Макей: "Сёння настаў час, калі можна весці размову аб пачатку перамоваў з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Гэта ўстаноўка прэзідэнта нашай краіны. Ён сыходзіў з таго, што гэта будзе выгадна для канкрэтнага простага чалавека, для нашых людзей. І гэты будзе вельмі пазітыўна разглядацца людзьмі".
Макей адзначыў, што "калі будзе канструктыўны настрой з абодвух бакоў", то праблема будзе вырашаная "за кароткі час".
Макей — пра размову з Фюле, палітвязняў і санкцыі
Макей: Беларусы адчуваюць сябе еўрапейцамі больш, чым жыхары суседніх краін
Фота — mfa.gov.by