"Маладая Беларусь" завяршае акцыю
Група моладзі, узначаленая "Маладой Беларуссю", дайшла да скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Броўкі. Дарогу ім перакрылі каля 70 АМАПаўцаў у бронекамізэльках і шлемах. Яны не парпускалі не толькі мітынгоўцаў, але і звычайных мінакоў. Кіраўнік мінскай міліцыі Леанід Фармагей угваорваў удзельнікаў шэсця не парушаць закон і разысціся. Праз некалькі хвілінаў супрацьстаяння "Маладая Беларусь" згарнула свае расцяжкі. Моладзь пачала разыходзіцца.