Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы
Навіны свету
Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве.
А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай.
Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Справа P. Diddy: стала вядомая дата суда
Суд над рэперам і музычным прадзюсарам Шонам Дзідзі Комбсам адбудзецца 5 траўня 2025 года. Рэпера вінавацяць у змове з мэтай рэкету, у гандлі людзьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі з ужываннем сілы, махлярства ці прымусу і ў перавозцы людзей для ўцягвання ў прастытуцыю.
Нагодай стала аперацыя, праведзеная ў танцора з Даніі, у якога з-за “гадоў інтэнсіўнай практыкі кручэння на галаве” з'явіўся гуз ў форме конуса. Яго прыйшлося выдаліць хірургічным шляхам. Дабраякасная пухліна мела таўшчыню больш за 2 з паловай сантыметры.
Трыццацігадовы хлопец трэніраваўся пяць разоў на тыдзень — у тым ліку да сямі хвілін кручэння на галаве — і насіў капялюш, каб схаваць выпукласць. Ён працягваў круціцца на галаве, нягледзячы на тое, што за 19 гадоў заняткаў брэйк-дансам развіўся “жаўлак”. За апошнія пяць гадоў ён стаў большым і больш балючым.
Калі ён звярнуўся па дапамогу, медыкам Капенгагенскай універсітэцкай бальніцы прыйшлося выключыць такія захворванні, як рак, перш чым паставіць дыягназ "дзірка ад кручэння на галаве".
Пасля аперацыі лекары заклікалі танцораў паменшыць або пазбягаць кручэнняў на галаве. Але на дадзены момант, выпадак датчаніна быў першы. А той пасля аперацыі сказаў: “Цяпер я магу выходзіць на публіку без кепкі... Гэта, вядома, вельмі прыемнае пачуццё”.
Таксі будучыні
Ілан Маск прадставіў дзвухдзвернае робат-таксі Cybercab. Гэтая мадэль цалкам кіруецца аўтапілотам: не мае руля і педаляў.
Масавая вытворчасць Cybercab павінна пачацца ў 2026 годзе, кожны такі аўтамабіль будзе каштаваць 30 тысяч долараў.
Маск плануе запусціць парк беспілотных таксі, якія пасажыры змогуць выклікаць праз мабільную праграму. На гэтым змогуць зарабіць і прыватныя ўладальнікі Cybercab. Праца робатаксі будзе каштаваць 20 цэнтаў за мілю (ці паўтара кіламетра), а зарадка будзе індукцыйнай.
Акрамя Cybercab, Маск прадставіў аўтамабіль-робат, які можа перавозіць да 20 чалавек. Яго эксплуатацыя будзе каштаваць яшчэ танней — 5 цэнтаў за мілю. Як вам такая маршрутка будучыні?
2 еўра за фантан
Улады Рыма плануюць увесці плату за наведванне фантана Трэві — адной з самых папулярных славутасцяў горада.
Каля фантана ўжо пачалі ўзводзіць пляцоўку для турыстаў. Фантан збіраюцца акружыць празрыстымі панэлямі, а проста над яго басейнам пракласці дарожку — маўляў, з яе наведвальнікам адкрыецца «беспрэцэдэнтны від» на помнік. Работы будуць трываць да канца года.
Турысты па-ранейшаму змогуць кідаць у фантан манеткі на шчасце і загадваць жаданні. Улады Рыма маюць намер захаваць гэтую турыстычную традыцыю. Але перад тым, як кінуць манетку ў ваду, трэба будзе спачатку закінуць яе ў касу. Білеты да фантана будуць каштаваць 2 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.