Маўрынью паваліўся пры сімвалічным укідванні на хакеі (відэа)
Кур'ёзам адзначыўся хакейны матч паміж расійскімі клубамі "Авангард" і СКА, паведамляе tut.by. Гульня праходзіла ў падмаскоўнай Балашысе.
Сімвалічнае ўкідванне рабіў вядомы партугальскі футбольны трэнер Жазэ Маўрынью, які нядаўна пакінуў "Манчэстар Юнайтэд". Зрабіўшы ўкідванне, Маўрынью павярнуся сыходзіць, але не ўтрымаў раўнавагу і эфектна паваліўся на лёд.
Дарэчы, у Балашысе партугалец знаходзіўся ў рамках рэкламнага кантракту з Russia Today.