Медуніверсітэт павялічвае набор на мэтавае навучанне

Студэнтаў спрабуюць "прывязаць"

Студэнтаў спрабуюць "прывязаць" / pixabay.com

Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт плануе значна павялічыць набор на мэтавае навучанне. Гэта значыць, што месцаў на бюджэце стане яшчэ менш.

Летась у медуніверсітэтах краіны мэтавікам аддалі каля 70% бюджэтных месцаў. Цяпер іх стане яшчэ больш. Адпаведна, колькасць бюджэтных месцаў на агульны конкурс скароціцца.

Каб паступіць на мэтавае навучанне, абітурыенту неабходна знайсці заказчыка — арганізацыю, якая пасля вучобы гарантуе яму працоўнае месца. Студэнт будзе вучыцца за кошт дзяржавы, але пасля абавязаны адпрацаваць у арганізацыі, якая яго накіравала, не менш за 5 гадоў. Калі ён скасоўвае дамову раней, давядзецца “кампенсаваць выдаткі” за бясплатнае навучанне.

Рэжым Лукашэнкі публічна не прызнае недахоп медыцынскіх кадраў у краіне (яны ёсць і ў сталіцы, і ў рэгіёнах). Але відавочна, што хоча "прывязаць" маладых спецыялістаў і не даць ім з'ехаць за мяжу або сысці ў прыватную медыцыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.