Месі стаў аўтарам хет-трыка і абнавіў дасягненне Пеле
Ліянэль Месі абнавіў дасягненне легендарнага бразільца Пеле — забіў за зборную Аргенціны ўжо 79 галоў (у 153 матчах). Гэта найлепшы вынік сярод футбалістаў паўднёваамерыканскіх зборных. У Пеле 77 галоў (у 92 паядынках).
Месі стаў аўтарам хет-трыка ў матчы аргенцінскай зборнай з Балівіяй (3:0) у адборы чэмпіянату свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.