Мікалай Лукашэнка быў на сустрэчы з Папам Францішкам (фота)
У суботу ў Ватыкане адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага Францішка. Кіраўнік Беларусі запрасіў пантыфіка наведаць нашу краіну. Яны абмяняліся падарункамі.
На сустрэчы прысутнічаў і малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай. Здымкі змясціла Радыё Ватыкана. У 2009 годзе Мікалай Лукашэнка прысутнічаў на сустрэчы бацькі з Папам Рымскім Бенедыктам XVI.
Фота: be.radiovaticana.va
Фота: БЕЛТА