Мікалая Статкевіча перавялі ў "шырокую" камеру — шырэйшую на 7 см

Мікалая Статкевіча перавялі ў "шырокую" камеру — шырэйшую на 7 см

Мікалая Статкевіча перавялі ў "больш шырокую" камеру. Пра гэта палітвязень напісаў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч.

"Галоўная навіна — перавялі ў камеру паверхам вышэй. Яна на сантыметраў 7 шырэй, і гэтага хапіла, каб "прасунуцца паўз тумбачку да сценкі, супрацьлеглай дзвярам. У выніку цяпер, хоць і "зігзагам", але можна прайсці па камеры пяць крокаў. Што зрабіла мае "прагулкі" больш "інтэнсіўнымі", — цытуе Адамовіч ліст мужа. 

Яна дадае, што Статкевіча не выводзяць на прагулкі ўжо больш за месяц, спаылаючыся на "рамонт прагулачных дворыкаў". Адамовіч спыталася, ці не мяняюць там ландшафтны дызайн. На гэта палітвязень з іроніяй адказаў: "А ў прагулачных дворыках сапраўды вырашылі памяняць дызайн. Толькі не ландшафту, а кратаў — арматура нечым не задаволіла. Калі гэта скончыцца — не кажуць".

Статкеівч піша, што за кратамі займаецца фізічнымі практыкаваннямі: "Паступова павялічваю нагрузкі падчас заняткаў фізкультурай. Днём у мяне тры "прагулкі" па камеры па 30÷40 хвілін і адна вечарам на 20÷30 хвілін. Падчас дзённых "прагулак" раблю фізічныя практыкаванні. З-за памераў камеры прыйшлося ўводзіць практыкаванні з "гантэляй", у якасці якой скарыстоўваю ПЭТ-бутэльку 1,5 л. Праўда, з-за невялікай вагі мушу цягаць гэтую "гантэлю" па разоў 800 за дзень".

Мікалай Статкевіч быў затрыманы яшчэ 31 траўня 2020 года, да пачатку масавых пратэстаў. Тым не менш яго асудзілі на 14 гадоў па абвінавачанні ў аргіназацыі масавых беспарадкаў.

Цяпер ён знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі №13. 5 жніўня палітвязня змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі