Мінабароны Польшчы абвінаваціла Беларусь і Расію ў міграцыйным крызісе на мяжы

Пашкоджанне агароджы на беларуска-польскай мяжы
Пашкоджанне агароджы на беларуска-польскай мяжы

Мигрантский крызіс на польска-беларускай мяжы "брудная гульня Беларусі і Расіі", заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

"Пашкоджанне плота — таксама вынік дзейнасці беларускіх спецслужбаў",напісаў ён у сваім Twitter.

З пачатку года на беларуска-літоўскай мяжы было затрымана каля 4 тысяч мігрантаў. У Польшчы з пачатку жніўня было зарэгістравана 2 100 спроб нелегальна трапіць у краіну. 780 мігрантаў былі затрыманыя.

Раней стала вядома, што ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі, калі сітуацыя на межах з Польшчай і Літвой працягне пагаршацца. ЕС абвінавачвае беларускія ўлады ў выкарыстанні мігрантаў у якасці інструмента ціску на блок у сувязі з санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі