Міністэрства ЖКГ не каментуе павышэнне кошту сваіх паслуг

Міністэрства жыллёва- камунальнай гаспадаркі не каментуе падвышэнне кошту паслуг ЖКГ. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявілі ў ведамстве. Нагадаем, што павышэнне адбылося задняй датай — за травень 2008 года.  У міністэрстве таксама адмовіліся растлумачыць, ці атрымаецца сёлета вытрымаць вызначаны прэзідэнтам парог павышэння кошту квартплаты $5 у год.

Як паведамлялася раней, у адпаведнасці з пастановай урада кошт электрычнай энергіі ўзрос на 25%, тэхабслугоўванне — на 10%, цеплавая энергія — на 3,2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі