Мінскае “Дынама” адолела мазырскую “Славію” — 1:0
Мінскае “Дынама” ў 1 туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі адолела мазырскую “Славію” — 1:0. Адзіным за ўвесь матч голам адзначыўся Ягор Зубовіч.
Раней у 1 туры прайшлі такія матчы: “Гомель” — “Нёман” (2:3), “Мінск” — “Віцебск” (0:0), “Іслач” — “Гарадзея” (2:0), “Шахцёр” — мінскае “Тарпеда” (1:0), БАТЭ — “Дняпро” (2:0).
Праграма 1 тура завяршыцца сёння матчамі “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Брэст) і “Слуцк” — “Энергетык-БДУ”.