Мінскае "Дынама" прайграла "Рапіду" ў Лізе Еўропы — 1:2 (відэа)

Мінскае "Дынама" прайграла "Рапіду" ў Лізе Еўропы — 1:2 (відэа)

Мінскае "Дынама" прайграла аўстрыйскаму "Рапіду" ў апошнім матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы — 1:2. Ён прайшоў у Вене на стадыёне "Эрнст Хапель". Перавага была ў гаспадароў поля, аднаго з лідараў нашай групы.

На 21-й хвіліне Аляксандр Гутар адбіў пенальці, але праз 8 хвілін вызначыўся на дабіванні Максіміліян Хофман. На 59-й Еліч робіць лік 2:0 на карысць "Рапіда". Мунір, які выйшаў на замену на 64-й, праз хвіліну скарачае разрыў у ліку. Але выратаваць гульню мінчукі не змаглі.

"Шкада, што прайгралі, бо ў нас былі добрыя моманты, — сказаў пасля гульні галоўны трэнер дынамаўцаў Вук Рашавіч. — Крыху не пашанцавала. Згулялі, як хацелі. Проста ў завяршэнні крыху не хапіла канцэнтрацыі".

"Дынама" гуляла ў наступным складзе: Гутар, Вітус, Паліцевіч (капітан), Бангура, Бегуноў, Прамудраў (Варанкоў, 61), Карыцька (Булыга, 86), Удоджы, Корзун, Адамавіч (Мунір, 64), Бечырай.

Чэшская "Вікторыя" і іспанскі "Вільярэал" згулялі ўнічыю 3:3. Такім чынам, у групе "Е" першае месца заняў "Рапід" — 15 ачкоў, у "Вільярэала" — 13, "Вікторыя" мае 4, мінскае "Дынама" — 3.

Фота: skrapid.at

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі