Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў Лізе Еўропы з "Рапідам"

Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў Лізе Еўропы з "Рапідам"

У чацвер, 10 снежня, мінскае "Дынама" згуляе апошні матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы — з "Рапідам". Ён пройдзе ў Вене на стадыёне "Эрнст Хапель", дзе чакаецца каля 35 тысяч заўзятараў. Пачатак у 21.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Букмекеры лічаць фаварытам аўстрыйскі клуб.

Вядомы стартавы склад мінскага "Дынама": Гутар, Вітус, Паліцевіч (капітан), Бангура, Бегуноў, Прамудраў, Карыцька, Удоджы, Корзун, Расадкін, Бечырай.

У групе "Е" лідыруюць іспанскі "Вільярэал" і "Рапід"  па 12 ачкоў, мінскае "Дынама" і чэшская "Вікторыя" маюць па 3 ачкі.

Фота, відэа: dinamo-minsk.by

Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў Лізе Еўропы з "Рапідам"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі