Мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Беларусі абыграла "Гомель"

Матч прайшоў на стадыёне "Дынама"

Матч прайшоў на стадыёне "Дынама" / t.me/fc_dinamominsk/

Мінскае "Дынама" ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе абыграла "Гомель" — 2:0. Два галы былі забітыя ў другім тайме.

Гэта быў перанесены з-за ўдзелу дынамаўцаў у еўракубках матч. У першынстве лідыруе "Нёман" — 43 ачкі (пасля 19 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" мае 39 ачкоў (19), мінскае "Дынама" — 38 (16), брэсцкае "Дынама" — 35 (20).

Ужо 13 верасня стартуе 21-ы тур. У суботу "Нёман" згуляе з "Іслаччу". Мінскае "Дынама" ў панядзелак прыме "Днепр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі