Мінскае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з “Шахцёрам” — 2:2 (відэа)

Мінскае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з “Шахцёрам” — 2:2 (відэа)

Мінскае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з салігорскім “Шахцёрам” — 2:2. Гэта быў цэнтральны матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Аляксандр Сачыўка адкрыў лік на 27-й хвіліне, на 41-й з пенальці яго зраўняў Віталь Лісаковіч. На 47-й забіў Антон Сарока, які скарыстаўся памылкай брамніка гасцей Уладзіміра Бушмы. "Шахцёр" зраўняў лік ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны, вызначыўся Сяргей Хіжнічэнка, які выйшаў на замену.

У Магілёве гулялі “Дняпро” і брэсцкае “Дынама”. Гаспадары поля перамаглі з лікам 1:0. Іншыя паядынкі тура пройдуць 26-27 траўня. Каляндар гл. тут.

У першынстве лідыруе “Шахцёр” — 22 ачкі, у БАТЭ 20 і гульня ў запасе, у мінскага "Дынама" — 19.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі