У Мінску выпусцілі марозіва — футбольны мяч. Партыя пойде ў Расію

У Мінску выпусцілі марозіва — футбольны мяч. Партыя пойде ў Расію

Мінскі холадакамбінат № 2 выпусціў марозіва ў выглядзе футбольнага мяча. Як інфармуе сайт minsknews.by, яго замовілі з Расіі да чэмпіянату свету па футболе (ён стартуе 14 чэрвеня).

Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Рубінаў кажа, што гэта фактычна ручная праца: "Пламбір заліваецца ў дзве вафельныя сферы, якія пасля злучаюцца". Расіяне прадуктам засталіся задаволеныя і просяць "зрабіць марозіва паболей".

Дарэчы, экспарт марозіва, якое сёлета выпусціў Мінскі холадакамбінат № 2, склаў 40%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі