Мінскі школьнік атрымаў сур'ёзную траўму на ўроку фізкультуры
У мінскай школе №11 на ўроку фізкуьтуры атрымаў сур'ёзную траўму адзін з вучняў, паведамляе адзін з беларукіх сайтаў.
Здарэнне адбылося ў красавіку. У школе кажуць, што правялі ўнутрышкольную праверку з удзелам упрадўлення па адукацыі Кастрычніцкага раёна Мінска.
Потым справай заняўся Следчы камітэт.
"Пакуль следства не завершана і вынікаў няма, больш няма чаго паведаміць", — кажуць у школе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.