Мінскі школьнік стрэліў у аднакласніцу з пнеўматычнага пісталета
Школа "Смарт Скул" / smart-s.info
У прыватнай мінскай школе "Смарт Скул" адзін са школьнікаў стрэдіў у аднакласніцу з пнеўматычнага пісталета, піша сайт tochka.by.
інцыдэнт здарыўся на перапынку. Дзяўчынка атрымала ранне твару. Паводле папярэдняй інфармацыі, ў ёе пашкоджанае вока.
Дырэктарка школы "Смарт Скул" Наталля Базанава заявіла журналістам, што ўдзельнікі інцыдэнту не вучні самой школы: "Гэта не нашыя вучні, яны атрымліваюць дадатковую адукацыю ў дзіцячым цэнтры на тэрыторыі парку "Дрымлэнд", дзе акрамя нашай школы знаходзіцца некалькі ўстановаў. Дзеці выйшлі дадому і на прыпынку нешта здарылася".
Дырэктарка дадала, што дзіця цяпер знаходзіцца ў лякарні, зрок не пацярпеў.
У Мінадукацыі адмовіліся каментаваць сітуацыю, "пакуль будуць весціся следчыя дзеянні".
Прыватная школа "Смарт Скул" знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Арлоўскай, 80 — на тэрыторыі парку Dreamland. Непадалёк размясціліся Палац Незалежнасці і будынак Вярхоўнага суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.