Мінскія эпідэміёлагі назвалі асноўны спосаб заражэння ВІЧ у сталіцы
Тэст на ВІЧ можна зрабіць у любым працэдурным кабінеце
Станам на ліпень 2024 года ў Мінску жыве больш за 5890 ВІЧ-пазітыўных пацыентаў. Пра гэта расказалі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Часцей носьбіты небяспечнай інфекцыі — мужчыны. На іх долю прыпадае 64% выпадкаў. У большасці выпадкаў заражэнне адбываецца палавым шляхам (73%). Сярэдні ўзрост нанова выяўленых носьбітаў ВІЧ-інфекцыі — 42 гады.
Сталічныя эпідэміёлагі нагадалі, што ў Мінску можна прайсці добраахвотнае тэставанне на ВІЧ, у тым ліку ананімнае. Тэст можна зрабіць у любой установе аховы здароўя, дзе ёсць працэдурны кабінет. Акрамя таго, у аптэках прадаюцца экспрэс-тэсты, якія можна самастойна зрабіць дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.