У Мінску прапануюць бясплатна праверыцца на вірусныя гепатыты і ВІЧ-інфекцыю
Медыкі
З 21 чэрвеня па 16 жніўня ў Мінску праходзіць акцыя па бясплатным ананімным экспрэс-тэставанні на вірусныя гепатыты В, С і ВІЧ-інфекцыю.
Акцыя арганізавана напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з гепатытам (штогод праводзіцца 28 ліпеня). Прайсці экспрэс-тэставанне можна па адрасе: г. Мінск, вул. К. Цэткін, 4, каб. 301. Кроў для экспрэс-тэставання бяруць па буднях з 10:00 да 13:00.
У час чакання выніку можна пракансультавацца па пытаннях, якія датычацца вірусных гепатытаў В, С, ВІЧ-інфекцыі, а таксама паўдзельнічаць у тэматычнай віктарыне і атрымаць падарунак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.