Мінус адзін піўны бар у Мінску: зачыняецца "Крафтман"
Лога бара "Крафтман" у Мінску
Мінскі бар "Крафтман" закрыецца апоўначы з 2 на 3 кастрычніка. Тры дні перад гэтым там "у цёплым і сяброўскім коле" будуць адзначаць шасцігоддзе ўстановы.
"Але будзе і яшчэ адна нагода. Мы хочам адправіцца ў «адпачынак». Або, як прынята казаць у асяроддзі IT-спецыялістаў, якія так часта наведваюць наш бар, «сыдзем у сабатыкал». «Крафтман» як праект у выглядзе крафтавага бара на Гікала, 5 у Мінску завершыцца апоўначы з 2 на 3 кастрычніка", — паведамляе каманда бара ў сацсетках.
У разгар пандэміі ў 2020 годзе беларускія забаўляльныя ўстановы засталіся практычна без падтрымкі ўладаў, якія адмахваліся ад COVID-19. Колькасць наведвальнікаў скарацілася, а ўмовы працы і арэндныя стаўкі, у асноўным, не змяніліся.
Пасля выбараў і двух гадоў рэпрэсій з краіны намеціўся адток патэнцыйнай аўдыторыі такіх бараў, як "Крафтмэн". Як вынік — навіны пра закрыццё той ці іншай установы з'яўляюцца з сумнай рэгулярнасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.