Мінус амаль 1200 спецыялістаў за месяц — беларуская IT-сфера губляе людзей

Не выключана, што адток IT-спецыялістаў з Беларусі паскорыцца​ / pixabay.com
Не выключана, што адток IT-спецыялістаў з Беларусі паскорыцца​ / pixabay.com

У сакавіку са сферы IT у Беларусі звольніліся 1197 чалавек. Такога не было ні ў пратэсным 2020-ым годзе, ні ў перадваенным 2021-ым, адзначае рэсурс naszyhroszy.

Апошнія 10 гадоў колькасць занятых у IT стабільна расла — пры тым, што агульная колькасць занятых у эканоміцы Беларусі зніжалася (прыкладна на 9%). Колькасць айцішнікаў за гэты ж перыяд павялічылася на 70%. Да канца 2021-га года іх была 141 тысяча.

Пераломным момантам, адзначаюць аўтары рэсурсу, відаць, зрабіўся пачатак вайны Расіі супраць Украіны, саўдзел Беларусі ў гэтай кампаніі і ўвядзенне санкцыі супраць РБ і РФ.

Гэтыя санкцыі вядуць да таго, што адток спецыялістаў працягнецца і, хутчэй за ўсё, нават паскорыцца. "Працуе тое, што можна назваць "рэпутацыяй" — усё менш кампаній гатовыя ёй рызыкаваць і супрацоўнічаць з партнёрамі з Расіі і Беларусі", — піша рэсурс.

Минус почти 1200 специалистов за месяц — белорусская IT-сфера теряет людей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі