Мір ва Украіне без паразы Расіі — параза для Лукашэнкі? Меркаванне эксперта

Лукашэнка

Лукашэнка / Ronald Zak/AP

Чаму мір ва Украіне без паразы Расіі некамфортны як для лідараў дэмсілаў, так і для Лукашэнкі?

На гэтую тэму ў эфіры Еўрарадыё разважае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.

— Дэмакратычныя сілы ў эміграцыі сёння не з’яўляюцца палітычным акторам унутры Беларусі, — нагадвае спецыяліст. — Вядома, гэта цяжкая параза як для іх саміх, так і для тых, хто жадае зменаў у краіне цяпер і ў будучыні. Так, гэтыя людзі робяць шмат добрых і важных рэчаў, але актарнасці ўнутры краіны яны ўжо больш не маюць. І сёння іх задавальняе статус-кво. Гэта цяжкая сітуацыя, хутчэй за ўсё, ніхто з гэтых асобаў не зможа прыйсці да ўлады ў Беларусі. А інстытуцыі, якія яны будуюць за межамі краіны, не маюць ніякага ўплыву, ніякай вагі і з’яўляюцца гульнямі ў сімуляцыю, якія могуць быць добрымі ў спакойныя часы, але не сёння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.