Міратворцы прыйшлі ў школу ў Віцебску з аўтаматамі і кулямётамі

Міратворцы прыйшлі ў школу ў Віцебску з аўтаматамі і кулямётамі

Байцы міратворчай роты, якая існуе ў складзе 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, наведалі віцебскую СШ № 28. Якраз у ёй Міністэрства адукацыі і Беларускі фонд міру арганізавалі "Школу міру".

Як інфармуе sb.by, міратворцы распавялі пра сваю службу школьнікам, паказалі сваю экіпіроўку і прапанавалі яе прымерыць, дазволілі патрымаць у руках аўтаматы і кулямёты, таксама былі паказальныя выступленні. Сустрэча завяршылася сумесным флэшмобам школьнікаў і вайскоўцаў — яны пісалі пажаданні моладзі.

Міратворчая рота дыслакуецца ў Віцебску з 2012 года. Яна рэгулярна ўдзельнічае ў вучэннях АДКБ, бывае ў Кыргызстане, Арменіі, Расіі, Узбекістане, Таджыкістане, Сербіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі