Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Шайгу і Герасімава

Сяргей Шайгу і Валерый Герасімаў

Сяргей Шайгу і Валерый Герасімаў / kommersant.ru

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт экс-міністра абароны Расіі, сакратара Саўбеза РФ Сяргея Шайгу і цяперашняга начальніка Генштаба Валерыя Герасімава. Іх падазраюць у тым, што яны нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці ва Украіне ў 2022-2023 гадах. Сярод іх — нанясенне ўдараў па грамадзянскіх абʼектах. Адзначаецца, што ракетныя абстрэлы энергасістэмы Украіны наносяць шкоду грамадзянскаму насельніцтву. Шайгу і Герасімава падазраваюць і ў "аддачы загаду аб здзяйсненні злачынстваў і няздольнасці ажыццяўляць належны кантроль над сіламі, якія знаходзяцца пад іх камандаваннем".

Расія членам МКС не з'яўляецца і яго рашэнні ігнаруе. У сакавіку 2023-га Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай — за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі