МНС нагадала жыхарам усходніх абласцей пра небяспеку ад навальніцы
Міністэрства надзвычайных сітуацый нагадала жыхарам Гомельскай і Магілёўскай абласцей пра небяспеку падчас навальніцаў і моцных залеваў. Такое неспрыяльнае надвор’е прыйдзе ва ўсходнія раёны краіны ў ноч на 22 чэрвеня. Тут чакаюцца навальніцы, месцамі з моцнымі залевамі, шквалістым узмацненнем ветру да 15-20 метраў за секунду і градам. Уначы і раніцай магчымы слабы туман.
У ведамстсве нагадваюць, што пры такім надвор’і могуць абрынуцца старыя канструкцыі, паваліцца дрэвы і здарыцца затапленне. Таму жыхарам гэтага рэгіёну раяць заставацца дома. Калі ж непагода заспее іх на вуліцы, то лепей не спускацца ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні, а шукаць паратунку ад стыхіі ў будынках на ўзвышшы. Кіроўцам рэкамендуюць ставіць машыны не ў нізінах, а калі залева заспела ў дарозе, то варта з’ехаць на абочыну трасы і перачакаць з уключаныямі аварыйнымі агнямі.
Падчас навальніцаў з моцным ветрам з балконаў і давроў рэкамендуюць прыбраць гаспадарчыя рэчы, а машыны паставіць у гараж, або падалей ад дрэваў. Каб пазбегнуць удару маланкай, трэба адключыць электрапрыборы і не тапіць печы.