“А можа, і не пасадзяць”: чаму Лукашэнка так баіцца “збеглых” — эфір
Уладзіслаў Наважылаў і Андрэй Павук / калаж Еўрарадыё
Лукашэнкаўскі рэжым, які тры гады як перамог усіх апанентаў, не спыняецца ў сваім жаданні помсты і прыдумляе ўсё новыя крымінальныя справы. Так, упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці 15 сакавіка пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 11 чалавек. У якасці фігурантаў названыя блогер Андрэй Павук, яго былая жонка Вольга Павук, оперная спявачка і актывістка Маргарыта Ляўчук, яе былы муж, актывіст і культурны менеджар Аляксандр Чахоўскі, Ілля Салянкоў, рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў, Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, кіраўніца кампаніі “Наш дом” Вольга Карач, былы чыноўнік Анатоль Котаў і кіраўніца “Беларускага жаночага фонду” Вераніка Цапкала. Агулам на сёння спецыяльная вытворчасць распачатая ў дачыненні да 88 чалавек.
Як змянілася іх жыццё пасля навіны пра тое, што яны сталі фігурантамі “спецыяльнай вытворчасці”? Ці не ўзнікла жадання явіцца ў орган, які вядзе крымінальны працэс, каб дамагчыся “справядлівасці” і пры неабходнасці пакаяцца і “панесці адпаведнае пакаранне”? Чаму рэжым ніяк не супакоіцца, якія страхі прымушаюць яго працягваць пераслед апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер Андрэй Павук і рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.