МЗС Аўстрыі і кіраўніцтва Бі-бі-сі асуджаюць пераслед журналістаў у Беларусі

Затрыманне журналістаў 27 жніўня / "Наша ніва"
Затрыманне журналістаў 27 жніўня / "Наша ніва"

Міністэрства замежных спраў Аўстрыі і кіраўніцтва Бі-бі-сі асуджаюць пераслед журналістаў у Беларусі. Адпаведныя заявы з'явіліся ў іх афіцыйных акаўнтах ў Twitter.

"Аўстрыя асуджае гэтую абуральную спробу стрымаць аб'ектыўнае асвятленне падзей і заклікае ўлады Беларусі неадкладна спыніць пераслед журналістаў", — напісаў МЗС Аўстрыі.

А Бі-бі-сі "самым рашучым чынам асуджае гэта падаўленне незалежнай журналістыкі і заклікае ўлады Беларусі адклікаць сваё рашэнне і дазволіць журналістам працягваць выконваць сваю працу".​

Раней амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла пераслед і затрыманне журналістаў у нашай краіне. Раніцай 29 жніўня стала вядома, што замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі. Рашэннем міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму іх акрэдытацыі ў МЗС анулююцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі