МЗС Беларусі апавясціў амбасаду РФ, што КДБ затрымаў трох грамадзян Расіі
Міністэрства замежных спраў Беларусі афіцыйна паведаміла ў расійскую амбасаду ў Мінску, што КДБ затрымаў трох грамадзян Расіі. Іх падазраюць у дачы хабару, перадае TUT.by са словаў прэс-сакратара амбасады Аляксея Маскалёва.
Расійскія дыпламаты, па яго словах, накіравалі запыт пра доступ консулаў да затрыманых суайчыннікаў.
Раней КДБ паведамляў, што разам з гендырэктарам РУП "Белтэлекам" Сяргеем Сівадзедавым быў затрыманы грамадзянін Расіі К., які даваў хабар у 15 тысяч еўра. Ці звязаныя гэтыя затрыманні са справай Сівадзедава, не паведамляецца.