МЗС Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку ў антысемітызме

Лукашэнка

Лукашэнка / president.ir

Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку ў антысемітызме. Як заявіў Ісраэль Кац "заявы Лукашэнкі з'яўляюцца непрымальнымі і абуральнымі, а яго заўвагі гучаць як выразны антысемітызм".

Справа ў словах Лукашэнкі з апошняй антыкарупцыйнай нарады, дзе той, гаворачы пра карупцыянераў, заявіў "тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў. Гэта што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню?"

Гэта далёка не першы выпадак, калі Лукашэнка дазваляе сабе антысеміцкія выказванні. Гэтым не грэбуе і ягоная прапаганда, якая працуе дзеля галоўнага гледача і размаўляе на той мове варожасці, якую ён сам выкарыстоўвае.

Вы можаце абмеркаваць навіну ў нашым тэлеграме

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі