МЗС Польшчы мае намер разарваць кантракты з фірмамі, якія дапамагаюць з візамі

Польскі візавы цэнтр у Беларусі

Польскі візавы цэнтр у Беларусі / БЕЛТА

МЗС Польшчы прыняў рашэнне "скасаваць кантракты з усімі аўтсорсінгавымі кампаніямі, якім з 2011 года даручана працаваць з візавымі анкетамі". Гэтае даручэнне, сярод іншага, змяшчаецца ў заяве МЗС Польшчы, якая была прынятая з аглядкай на абвінавачванні ў карупцыі пры выдачы польскіх віз. На заяву звярнуў увагу рэсурс "Зеркало".

У сувязі з "высновамі аб парушэннях у працэсе выдачы віз" было таксама прынята рашэнне зняць з пасады дырэктара юрыдычнага ўпраўлення МЗС Якуба Асайду, а таксама правесці аўдыт у консульскім аддзеле МЗС і ўсіх консульскіх установах Польшчы.

Пакуль невядома, ці закране рашэнне адмовіцца ад паслуг аўтсорсінгавых кампаній візавыя цэнтры VFS Global у Беларусі. На дадзеных момант гэтыя цэнтры з'яўляюцца практычна адзінай магчымасцю для беларусаў атрымаць польскую візу. На сайце аператара пакуль ніякай інфармацыі няма.

Размова пра "карупцыйныя схемы" у МЗС Польшчы ўзнікла ў сувязі з вялікай колькасцю выдадзеных віз. На думку польскіх СМІ, хутка атрымаць візу без чаргі дапамагаюць фірмы-пасярэднікі. Пры гэтым за свае паслугі яны просяць вялікія сумы. Gazeta Wyborcza пісала, што праверка ў польскім МЗС звязаная з "міжнародным расследаваннем дзейнасці індыйскай кампаніі VFS Global, пасярэдніка ў атрыманні віз". Гэтая кампанія займаецца пасрэдніцтвам у падачы заяў на візы і дапамогі ў іх запаўненні ў 70 краінах, не толькі ў Беларусі. Паведамляецца, што супрацоўнікі VFS нібыта часта падыходзілі да людзей ля амбасады або консульства, якія не змаглі самі падаць заяву, і прапаноўвалі дапамогу. За паслугі прасілі 500-800 еўра. Пры гэтым польскі МЗС сцвярджае, што не супрацоўнічае з VFS. У ведамстве кажуць, што з кампаніяй звязаныя толькі польскія дыппрадстаўніцтвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі