На 27 жніўня ў Беларусі прагназуюцца дажджы
У пятніцу, 27 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, а па паўночным усходзе — на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей прагназуюцца моцныя дажджы. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 вышэй за нуль, месцамі будзе 5-7 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +16...+22.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.