На адкрыцці летняга сезона ў мінскім DВОРы сыграюць Akute

Афіша адкрыцця сезона ў DBOPы
Афіша адкрыцця сезона ў DBOPы

13 чэрвеня лакацыя DВОР на тэрыторыі былой мэблевай фабрыцы ў Мінску перазапускаецца. Будуць віктарыны, запрацуюць драўляныя "фуд-дамкі", а бліжэй да вечара сыграюць бясплатны канцэрт Akute. Абавязковы дрэс-код — маскі і пальчаткі.

Зараз на пляцоўцы можна пагуляць на вулічным піяніна, ёсць вялікі намёт ад непагадзі, драўляныя арэлі, спартыўныя і фотазоны. Тэрыторыя DВОРа падзеленая на фудкорт і чылаўт. Сярод фуд-поінтаў — Monkey Brothers з аўтарскімі сэндвічамі, Bulba Frites, Prosecco Bar з віном і стэйкамі, кавярня DREVA, "Чайхана". На пляцоўцы ёсць стравы розных кухняў: ад дранікаў да японскай і тайскай ежы.

Акрамя Akute, 13 чэрвеня на сцэне ў выглядзе вялізнага ангара з'явяцца The Feedback з трыб'ютам гурта Queen і DJ Verde. Усё пачнецца а 15:00 квізам (рэгістрацыя тут) і працягнецца музыкай.

Тэрыторыя DВОРа — 3,5 тысячы квадратных метраў, так што ў наведвальнікаў будзе магчымасць трымацца на бяспечнай адлегласці адно ад аднаго і адпачываць на свежым паветры. У кожнага фуд-дамка будзе свой антысептык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі