На беларуска-польскай мяжы мігрант напаў з нажом на польскага салдата

На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота / twitter.com/Straz_Graniczna

На мяжы Беларусі і Польшчы мігрант напаў з нажом на польскага вайскоўца. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк у эфіры Першага канала польскага радыё. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Траўма выявілася сур'ёзнай, але на цяперашні момант жыццю салдата нічога не пагражае.

"Сёння з раніцы я атрымаў вельмі нядобрую інфармацыю пра тое, што аднаго з салдатаў, якія спрабавалі спыніць перасячэнне мяжы, ударылі нажом", — заявіў Мрочэк. Паводле яго, ціск на мяжу ўзмацняецца, павялічваецца і ступень агрэсіі мігрантаў. "Яны спрабуюць фарсіраваць мяжу вялікімі групамі, якія фармуюцца пры падтрымцы беларускіх службаў", — падкрэсліў прадстаўнік польскага МУС.

Паводле звестак польскай памежнай службы, за апошнія тры дні нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу спрабавала больш за 630 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі