Мігрант расказаў у Польшчы, чым яму пагражалі сілавікі ў Беларусі
На польска-беларускай мяжы
Мігрант расказаў у Польшчы, чым яму пагражалі сілавікі ў Беларусі. Мужчыне сказалі, што "калі ён не будзе кідаць камяні, яго жонку згвалцяць". Ад аднаго з мігрантаў гэта пачула польская праваабаронца Марыя Зланкевіч. Паводле яе слоў, мігранты таксама расказвалі, што тым, хто не атакуе мяжу з Польшчай і не нападае на польскіх памежнікаў, вайскоўцаў, "ламаюць косткі — рукі і ногі", паведамляе onet.pl.
"Няма чаго дзівіцца, што гэтыя людзі [мігранты] такім чынам сябе паводзяць. Яны ў пастцы", — кажа праваабаронца.
За тры дні было больш за 700 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу. Некалькі разоў мігранты закідвалі польскія патрулі камянямі і галінамі. Польшча вымушана выдзяляць сотні мільёнаў долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю. Нядаўна пачалося будаўніцтва электроннага бар'ера на рэках уздоўж мяжы з РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.